Віктар Януковіч-малодшы не жадае заняць месца бацькі
Малодшы сын кіраўніка ўкраінскай дзяржавы дэпутат парламента Віктар Януковіч-малодшы не жадае ў будучыні займаць пасаду прэзідэнта Украіны, якую сёння займае ягоны бацька. Каментуючы інфармацыю ўкраінскіх СМІ адносна таго, што праз дзесяць гадоў Януковіч-малодшы можа стаць пераемнікам бацькі на прэзідэнцкай пасадзе, ён сказаў: "Калі адказваць на вашае пытанне прама, то я не жадаю сабе быць прэзідэнтам".
У цяперашняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча два сыны, старэйшы сын Аляксандр займаецца бізнэсам, малодшы Віктар з'яўляецца дэпутатам фракцыі кіруючай Партыі рэгіёнаў, паведамляе РІА "Новости".
У цяперашняга прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча два сыны, старэйшы сын Аляксандр займаецца бізнэсам, малодшы Віктар з'яўляецца дэпутатам фракцыі кіруючай Партыі рэгіёнаў, паведамляе РІА "Новости".