Віктар Януковіч урачыста прысягнуў на вернасць Украіне
Ва Ўкраіне адбылася ўрачыстая цырымонія прывядзення да прысягі новага прэзідэнта Віктара Януковіча. Лідэр Партыі рэгіёнаў уступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы ў прысутнасці шматлікіх замежных гасцей, у тім ліку і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У той жа час, другая па колькасці фракцыя — Блоку Юліі Цімашэнкі — у сесiйную залу Вярхоўнай рады, дзе праходзіла інаўгурацыя, не прыйшла, як уласна кажучы, і прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка — удзельніца другога тура выбараў, якая, як сцвярджаюць эксперты — не перамагла, але і не прайграла.
Старшыня Канстытуцыйнага суда Ўкраіны Андрэй Стрыжак заявіў, што новаабраны прэзідэнт выканаў усе канстытуцыйныя патрабаванні, згодна з якімі нельга сумяшчаць ніякія іншыя пасады з пасадай прэзідэнта Ўкраіны і аб адсутнасці іншых абставінаў, у сувязі з якімі прынясенне прысягі было б немажлівым.
Менавіта старшыня Канстытуцыйнага суда і ажыццявіў прывядзенне прэзідэнта Ўкраіны да прысягі.
В. Януковіч: "Я, Віктар Януковіч, воляй народа абраны прэзідэнтам Украіны, уступаючы на гэты высокі пост, урачыста прысягаю на вернасць Украіне. Абавязуюся ўсімі сваімі справамі адстойваць суверэнітэт і незалежнасць Украіны, клапаціцца пра блага Айчыны і дабрабыт украінскага народа, адстойваць правы і свабоды грамадзян, выконваць Канстытуцыю Ўкраіны і законы Ўкраіны, выконваць свае абавязкі ў інтарэсах усіх суайчыннікаў, павышаць аўтарытэт Украіны ў свеце".
Такім чынам ва Ўкраіне распачалася эра новага прэзідэнта.