Віктар Юшчанка і Юлія Цімашэнка крытыкуюць адно аднаго

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што “стаміўся ад палітыкі авантураў і інтрыг, якую праводзіць Юлія Цімашэнка". Пра гэта ён заявіў журналістам падчас візыту ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ. Такім чынам Юшчанка пракаментаваў адкрыты ліст Цімашэнкі, з якім тая ў чацвер адкінула частку газавага паразумення, заключанага прэзідэнтам Юшчанкам з прэзідэнтам Расіі Пуціным у лютым.

Нагадаем, у сваім адкрытым лісце да прэзідэнта Юшчанкі прэм’ер Юлія Цімашэнка напісала, што “ўрад не можа прыняць пэўных умоваў паразумення ад 12 лютага ў справе паставак газу ва Украіну, у прыватнасці кошту 315,6 долараў за тысячу кубаметраў, вызначана на першы квартал гэтага года”.

Не пагадзілася Цімашэнка і са “зменай аднаго пасярэдніка на іншага”, а таксама заменай “аднаго пасярэдніка на іншага” і “недаступнасць для ўкраінскага “Нафтагазу” продажу газу”.

Прыняцце гэтых умоваў працягне выкарыстанне карупцыйных схемаў, аслабіць “Нафтагаз” і пярэчыць нацыянальным інтарэсам Украіны”.