Віктар Юшчанка: Трое маіх атрутнікаў хаваюцца ў Расіі
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ведае заказчыкаў свайго атручвання ў 2004 годзе. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню Der Standart. Назваць іх Юшчанка адмовіўся, але сказаў, што яны хаваюцца ў Расіі:
"Ідзе следства. Занятыя ў ім людзі працуюць па 15 гадзін у суткі.
Павінны быць дапытаныя людзі, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі той самай
вячэры, дзе мяне атруцілі. Гэтыя трое знаходзяцца ў Расіі і цяпер маюць
расійскае грамадзянства. Украіна афіцыйна запатрабавала іх выдачы".
Паводле Юшчанкі, цяпер ідуць перамовы аб іх экстрадыцыі.
Нагадаем, што ў ліку магчымых атрутнікаў генпракуратура Украіны назвала былога намесніка раздзела Службы бяспекі Украіны Уладзіміра Сацюка і экс-кіраўніка СБУ Ігара Смяшко.
korrespondent.net
Нагадаем, што ў ліку магчымых атрутнікаў генпракуратура Украіны назвала былога намесніка раздзела Службы бяспекі Украіны Уладзіміра Сацюка і экс-кіраўніка СБУ Ігара Смяшко.
korrespondent.net