Вікторыя Азаранка апусцілася на дзявяты радок у рэйтынгу WTA
4 траўня апублікаваны новы рэйтынг WTA, паведамляе eSport.By. У жаночым спісе нашая суайчынніца Вікторыя Азаранка апусцілася з 8-га радка на дзявяты. Узначальвае рэйтынг расіянка Дынара Сафіна. З іншых беларускіх спартовак захавала сваю пазіцыю Вольга Гаварцова (66), а Настасся Якімава апусцілася ў спісе з 67-й пазіцыі на 68-ю.