Вікторыя Азаранка атрымала першую перамогу за месяц
Вікторыя Азаранка атрымала першую перамогу больш чым за месяц. На старце тэніснага турніру ў амерыканскім Цынцынаці беларуска перайграла эстонку Каю Канэпі 6:3, 7:6 інфармуе "РИА Новости".
У другім крузе Азаранка, якой нядаўна споўнілася 20 гадоў, згуляе з расіянкай Ганнай Чакветадзэ.
Вікторыя Азаранка, 9-я ракетка планеты, пасля паражэння ў пачатку ліпеня ў чвэрцьфінале Ўімблдона ад Серэны Ўільямс правяла толькі адзін матч: на мінулым тыдні беларуска ў трох сэтах прайграла Марыі Шарапавай на турніры ў Лос-Анжэлесе.
Тым часам у Цынцынаці паспяхова згуляла і яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова. У першым крузе яна з лёгкасцю перайграла расіянку Кацярыну Макараву — 6:1, 6:3. У другім крузе Гаварцову чакае трэцяя ракетка свету Вінус Уільямс.