Вікторыя Азаранка пераможна крочыць на турніры ў ЗША
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг (1/8 фінала) на турніры ў Чарльстане (ЗША) з прызавым фондам 1,34 млн долараў. Учора яна перамагла кітаянку Сунь Цяньцянь з лікам 7:6 (7:4), 6:0. У
наступным паядынку Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай Расіі Аленай
Дзяменцьевай.
А вось беларуска Вольга Гаварцова ў другім раўндзе саступіла Паці Шнайдэр са Швейцарыі - 6:7, 0:6.
БелаПАН
А вось беларуска Вольга Гаварцова ў другім раўндзе саступіла Паці Шнайдэр са Швейцарыі - 6:7, 0:6.
БелаПАН