Вікторыя Азаранка правяла матч на даху палаца
Спонсар жаночага тура Sony Ericsson у гонар адкрыцця турніру ў Рыме арганізаваў матч на даху загараднага палаца. У сустрэчы прынялі ўдзел сербка Ана Івановіч і беларуска Вікторыя Азаранка. Беларуская спартоўка заявіла, што ёй было прыемна прыняць удзел у фотасесіі ў такім выдатным горадзе, як Рым. Зараз яна з нецярпеннем чакае пачатку турніру, інфармуе eSport.By.