Вікторыя Азаранка прайграла Дзінары Сафінай на "Ралан Гарос"
Вікторыя Азаранка не здолела выйсці ў паўфінал адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі. У 1/4 фінала ва ўпартай барацьбе яна саступіла першай ракетцы свету расіянцы Дзінары Сафінай.
Лік партый — 6:1, 4:6, 2:6. Беларуска выдатна пачала матч і ўпэўнена выйграла першы сэт, але вопытная Сафіна здолела пераламіць гульню ў другім сэце і давесці яе да сваёй перамогі ў трэцім.
Нагадаем, раней Азаранка разам з расіянкай Аленай Весніной выйшла ў паўфінал парнага разраду "Ралан Гарос".
Нагадаем, раней Азаранка разам з расіянкай Аленай Весніной выйшла ў паўфінал парнага разраду "Ралан Гарос".