Вікторыя Азаранка прайграла паўфінал на тэнісным турніры ў ЗША

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11-ы нумар у сусветным рэйтынгу) не здолела выйсці ў фінал турніра ў Індыян-Уэлсе (ЗША). У 1/2 фінала яна саступіла расіянцы Веры Званаровай (6-ы нумар рэйтынгу) ў двух сэтах - 3:6, 3:6. Адзначым, што менавіта са Званаровай Азаранка згуляе ў фінале парнага разраду супраць тандэма Хісела Дулка (Аргентына) і Шахар Пеер (Ізраіль), паведамляе БЕЛТА.