Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале Australian Open
Вікторыя Азаранка (44-е месца ў парным рэйтынгу) і Марыя Кірыленка (14) не змаглі выйграць адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе.
28 студзеня ў вырашальным матчы "пасеяны" пад 12-м нумарам беларуска-расійскі дуэт з лікам 6:2, 5:7, 1:6 прайграў лідарам жаночага парнага тэніса Гізэле Дулько (Аргентына, 1) і Флавіі Пеннэта (Італія, 2).
Нагадаем, у адзінкавым разрадзе цяперашняга турніру Азаранка не змагла прайсці далей 1/8 фіналу