Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Аўстраліі

18-гадовай беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка не ўдалося выйграць першы ў яе кар'еры турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі.
5 студзеня ў фінальным матчы спаборніцтваў у аўстралійскім Голд-Косце з прызавы фондам 175 тысяч долараў яна прайграла кітаянцы На Лі — 6:4, 3:6, 4:6.

У нядзелю Азаранка стартуе на турніры ў іншым аўстралійскім горадзе — Хобарт. Там яна "пасеяна" пад пятым нумарам. У першым крузе Азаранка сустрэнецца з іншай беларускай Вольгай Гаварцовай.

БелаПАН