Вікторыя Азаранка прайграла ў першым крузе "Ралан Гарос"
У 20-гадовай беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка працягваецца паласа няўдач. 23 траўня ў першым крузе (1/64 фіналу) адкрытага чэмпіянату Францыі яна прайграла аргентынцы Гізеле Дулько — 1:6, 2:6. Год таму Азаранка дайшла да чвэрцьфіналу гэтага турніру "Вялікага шлема". Тэнісістка ўжо пяты турнір запар не можа прайсці далей за другі круг, канстатуе БелаПАН.
У асноўнай сетцы "Ралан Гарос" выступіць таксама Вольга Гаварцова. Яе першая саперніца — іспанка Карла Суарэс Навара.
Азаранка і Гаварцова, а таксама Дар'я Кустова, Таццяна Пучак і Кацярына Дзегалевіч згуляюць у парным разрадзе чэмпіянату.
У мужчынскі парны разрад заявіліся Максім Мірны і індыец Махеш Бхупаці. Мірны і Бхупаці выступалі разам на "Ралан Гарос" у 2002—2004 гадах. Яны двойчы выходзілі ў паўфінал (пяты круг) і адзін раз у чвэрцьфінал.