Вікторыя Азаранка прайграла ў першым крузе турніра ў Канадзе
У першым крузе парнага разраду тэніснага турніра ў Таронта з прызавым фондам 2 млн долараў прайгралі беларуска Вікторыя Азаранка і расіянка Вера Званарова. Яны саступілі прадстаўніцам Тайваня і Кітая Су-Вэй Хсіе і Шуай Пэн — 6:4, 0:6, 6:10.
Пацярпелі паражэнне ў першым крузе і беларуска Таццяна Пучак і ўкраінка Марыя Карытцава, якія саступілі Акгуль Аманмурадавай з Узбекістана і Але Кудраўцавай з Расіі — 6:7, 2:6.
Пацярпелі паражэнне ў першым крузе і беларуска Таццяна Пучак і ўкраінка Марыя Карытцава, якія саступілі Акгуль Аманмурадавай з Узбекістана і Але Кудраўцавай з Расіі — 6:7, 2:6.