Вікторыя Азаранка прайграла Венус Уільямс фінал турніра ў Дубаі

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (шостае месца ў рэйтынгу) ў фінальным матчы турніра ў Дубаі з прызавым фондам 2 млн долараў прайграла амерыканцы Венус Уільямс (пятае месца ў рэйтынгу) з лікам 3:6, 5:7.
Такім чынам Уільямс абараніла тытул пераможцы спаборніцтваў у Дубаі, які заваявала ў 2009 годзе.

БелаПАН нагадвае, што ў 1/8 фінала яна перайграла беларуску Вольгу Гаварцову — 7:5, 6:0.