Вікторыя Азаранка рассталася са сваім трэнерам

Сёмая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка рассталася са сваім трэнерам Антоніа ван Грыхенам.
"Гэта былі чатыры выдатныя гады, — сказаў партугальскі спецыяліст. — Мы, можна сказаць, выраслі разам і ў прафесійным плане, і ў асабістым. Яна прайшла шлях ад першай ракеткі свету сярод юніёраў да сёмага месца ў рэйтынгу WTA. Я магу толькі пажадаць ёй усяго самага лепшага".

“Спорт-Экспресс”