Вікторыя Азаранка страціла шансы на выхад у паўфінал у Досе
Тэнісістка Вікторыя Азаранка (10-е месца ў сусветным рэйтынгу) страціла шансы на выхад у паўфінал выніковага турніру ў Досе (Катар) з прызавым фондам 4 мільёны 550 тысяч долараў, паведамляе БелаПАН. 28 кастрычніка ў другім матчы групавога раунда Азаранка прайграла чацвёртай ракетцы свету Кім Клійстерс з Бельгіі — 4:6, 7:5, 1:6. У стартавым матчы 27 кастрычніка беларуская тэнісістка саступіла Веры Званаровай з Расіі — 6:7, 4:6. Сёння ў заключным матчы групавога раунда Вікторыя Азаранка згуляе з Аленай Янкавіч з Сербіі. Для абедзвюх тэнісістак матч не будзе мець прынцыповага значэння,бо выхад у паўфінал з “Белай групы” датэрмінова забяспечылі Званарова і Клійстерс.