Вікторыя Азаранка вярнула сабе 8-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA
Апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуска Вікторыя Азаранка вярнула сабе ў ім восьмую пазіцыю, адсунуўшы на 9-ы радок Каралін Вазняцкі з Даніі.
Ачольвае рэйтынг па-ранейшаму Дзінара Сафіна з Расіі, на другім месцы Серэна Ўільямс з ЗША.
Беларуска Вольга Гаварцова з 60-га месца апусцілася на 64-е, Настасся Якімава захавала за сабой 88-ы радок, Дар'я Кустова з 139-га месца апусцілася на 141-е, Кацярына Дзегалевіч займае 155-е месца (тыдзень таму было 154-е).
У парным разрадзе Азаранка займае 17-е месца, а тыдзень таму было 14-е. У чэмпіёнскай гонцы ў яе 6-я пазіцыя.