Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Маямі
У вырашальным матчы яна перамагла расіянку з беларускімі каранямі Марыю Шарапаву — 6:1, 6:4.
Прызавы фонд турніру ў Маямі складае 4,5 мільёны долараў. Азаранка ўжо выйгравала гэты турнір у 2009 годзе, а праз год на выбыла ў 1/8 фіналу, саступіўшы пераможцы Кім Клейтэрс з Бельгіі.
Усяго за сваю кар’еру беларуская тэнісістка выйграла шэсць турніраў, а ў шасці фіналах яна саступіла саперніцам, перадае БелаПАН.
А вось для беларуса Максіма Мірнага, які выступаў у парным разрадзе, турнір у Маямі скончыўся паразай — ён прайграў разам з канадцам Дэніэлам Нестарам індыйскаму дуэту Махешу Пхупаці і Леандэр Паес.
Фота: www.gotennis.ru