Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе ў парным разрадзе

Вікторыя Азаранка (18-е месца ў парным рэйтынгу) і Вера Званарова (58) сталі пераможцамі жаночых парных спаборніцтваў на тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША). Прызавы фонд турніру складаў 4,5 млн долараў. У вырашальным матчы 21 сакавіка беларуска-расійскі дуэт з лікам 6:4, 3:6, 10:5 (тай-брэйк) узяў верх над аргентынкай Гізелай Дулько (70) і ізраільцянкай Шахар Пеер (42).

Для 19-гадовай В.Азаранка гэта трэці выйграны ў парным разрадзе турнір ВТА. У яе актыве перамогі ў Ташкенце (2006 год, з Таццянай Пучак) і Мемфісе (2009, з датчанкай Каралінай Вазняцкі).

БелаПАН