Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фінала Уімблдонскага турніра

У 1/16 фінала Уімблдонскага турніра выйшла 18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-е месца ў адзіночным рэйтынгу). Учора яна выйграла ў румынкі Сараны Чырсця (66-е месца) - 6:1, 6:3.
Беларуска Кацярына Дзегалевіч (80-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Вера Душэвіна (86-е месца) ў першым раўндзе спаборніцтваў дуэтаў перамаглі Віржыні Рацана з Францыі (847-е месца) і ўкраінку Юлію Вакуленка (888-е месца) - 6:3, 6:2, і выйшлі ў 1/16 фінала.

У другі круг мужчынскіх парных спаборніцтваў выйшлі Максім Мірны (28-е месца) і брытанец Джэймі Мюрэй (32-е месца), якія выйгралі ў французаў Марка Жыкеля (52-е месца) і Фабрыса Сантора (40-е месца) - 7:6, 7:6, 6:3.

БелаПАН