Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фінала тэніснага турніру ў Лос-Анджэлесе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фінала турніру East West Bank Classic у Лос-Анджэлесе.
23 ліпеня ў матчы другога круга "пасеяная" пад 8-м нумарам беларуска перамагла прадстаўніцу Тайваня Юнь-Ян Чан — 6:1, 6:3. У наступным крузе саперніцай Азаранка стане аўстралійка Саманта Стасур.

БелаПАН