Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіяната Аўстраліі. Такім чынам, на кортах Australian Open беларуская тэнісістка паўтарыла сваё леташняе дасягненне, піша агенцтва “БелаПАН”. 23 студзеня ў трэцім крузе Азаранка за гадзіну выйграла ў Таццяны Гарбін з Італіі (62) — 6:0, 6:2. Наступнай яе суперніцай будзе расіянка Вера Званарова (9), якая ў 1/16 фіналу перамагла аргентынку Гізелу Дулька (36) — 6:1, 7:5.

Лік асабістых сустрэч Званаровай і Азаранка на карысць расійскай спартоўкі — 4:0.

Цікава, што ў міжсезонне тэнісісткі абмяняліся трэнерамі: з Азаранка займаецца былы настаўнік Званаровай француз Самюэль Сюмік, а са Званаровай — былы трэнер Азаранкі партугалец Антоніа ван Грыхен.