Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Кубка Крамля
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (10-ты нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду Кубка Крамля, які праходзіць у Маскве, паведамляе БелаПАН. На турніры Азаранка пасеяная пад другім нумарам і стартавала адразу з другога кола, дзе яе саперніцай стала немка Андрэа Петкавіч. Матч доўжыўся 2 гадзіны 38 хвілінаў і скончыўся перамогай беларускі з лікам 6:4, 2:6, 6:1.
У чвэрцьфінале Азаранка будзе змагацца з італьянкай Сарай Эрані альбо расіянкай Алісай Кляйбанавай — у залежнасці ад таго, якім будзе вынік сустрэчы гэтых дзвюх тэнісістак.
У чвэрцьфінале Азаранка будзе змагацца з італьянкай Сарай Эрані альбо расіянкай Алісай Кляйбанавай — у залежнасці ад таго, якім будзе вынік сустрэчы гэтых дзвюх тэнісістак.