Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Дубаі

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Дубаі. 17 лютага яна ў трэхсэтавым паядынку (6:1, 4:6, 6:3) перамагла нямецкую тэнісістку Анну-Лену Грэнефэльд, паведамляе БЕЛТА. Другая наша тэнісістка Вольга Гаварцова чакае ў 1/8 фіналу пераможцу матчу паміж амерыканкай Вінус Уільямс і нямецкай тэнісісткай Сабінай Лісіцкі.

Вольга Гаварцова ў тандэме з Чыя-Джун Чуан з Тайваня таксама сустрэнецца з польскімі тэнісісткамі Клаўдыяй Янс і Алісіяй Расольскай.

Пераможца спаборніцтваў у Дубаі вызначыцца 20 лютага. , Агульны прызавы фонд турніру складае $2 млн.