Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Стэнфордзе

Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал прадстаўнічага тэніснага турніру ў Стэнфардзе (Каліфорнія, ЗША) з прызавым фондам 700 тысяч долараў, піша БелаПАН.

Яна выйграла ў другім крузе ў прадстаўніцы гаспадароў Мелані Оўдзін — 6:3, 6:1.

Наступнай суперніцай Азаранкі стала Марыён Барталі з Францыі, якая перамагла Ану Іванавіч з Сербіі — 6:3, 6:4.