Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал парнага разраду на турніры ВТА
Беларускія тэнісісты працягваюць паспяхова змагацца ў турнірах у Індыян-Уэлсе. Вікторыя Азаранка разам з Верай Званаровай выйшлі ў фінал парнага разраду на турніры ВТА. У матчы паўфіналу беларуска і расіянка ўзялі верх над італьянкай Флавіяй Пенетай і расіянкай Марыяй Кірыленка — 7:6 (7:5), 6:1.
Максім Мірны і Эндзі Рам кваліфікаваліся ў паўфінал парнага разраду на турніры АТП. У матчы 1/4 фіналу беларус і ізраільцянін абыгралі брытанцаў Роса Хатчынса і Эндзі Мюрэя — 6:4, 7:6 (7:4).
"Прессбол"