Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал "Ралан Гарос", а Максім Мірны — не

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Аленай Весніной выйшла ў фінал "Ралан Гарос" у парным разрадзе. У паўфінале яны перамаглі Су-Вэй Се з Тайваня і Шуай Пэн з Кітая — 6:3, 7:5. У рашаючым матчы Азаранка і Весніна сустрэнуцца з іспанкамі Анабель Медзінай Гарыгес і Верхініяй Руана Паскуаль.

А вось беларус Максім Мірны і расіянка Надзея Пятрова ў фінал "Ралан Гарос" у змяшаным разрадзе не патрапілі. У паўфінале яны саступілі бразільцу Марсела Мело і амерыканцы Ване Кінг — 2:6, 6:3, 7:10.