Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру Australian Open

Вікторыя Азаранка і Шахар Пеер выйшлі ў фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, першага з чатырох у сезоне турніраў серыі "Вялікага шлёма".
"Пасеяны" пад 120-м нумарам беларуска-ізраільскі дуэт перамог сёмую пару турніру — кітаянак Цзы Янь і Цзэ Чжэн. Першы сэт Азаранка і Пеер прайгралі — 0:6, а другі і трэці выйгралі — 7:5 і 7:6.

Саперніцы беларускі і ізраільцянкі вызначацца 24 студзеня ў сустрэчы ўкраінак Алены і Кацярыны Бандарэнка з іспанкамі Анабель Медынай Гарыгес і Вірхініяй Руана Паскуаль.

БелаПАН