Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Мемфісе
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў амерыканскім Мемфісе. Беларуска 19 лютага перайграла францужанку Палін Парманцье — 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай Азаранкі будзе Сабіне Лісіцкі з Нямеччыны, інфармуе БелаПАН.