Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг Australian Open
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг Australian Open. 21 студзеня Вікторыя, пасеяная на турніры пад 7-м нумарам, адолела швейцарскую тэнісістку Стэфані Фогель (74-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:4, 6:0. Як нагадвае БЕЛТА, у стартавым матчы адзінкавага разраду Вікторыя Азаранка (7) выйграла ў францужанкі Стэфані Каэн-Аларо (116), швейцарка ж у сваім першым матчы апынулася мацнейшай за венгерку Мелінду Чынк (38).
У наступным раўндзе беларуска сустрэнецца з італьянкай Таццянай Гарбін (62). Раней Таццяна адолела расіянку Алену Весніну (29) і Яраславу Шведаву з Казахстана (52).
Сёння ж Вікторыя Азаранка ў пары з расіянкай Святланай Кавалёвай у першым раўндзе парнага разраду выйграла ў дуэта эстонкі Каяй Канэпі і немкі Жасмін Вер - 7:6 (7:5), 6:4.
А вось беларус Максім Мірны ў тандэме з прадстаўніком Індыі Махешам Бхупаці выбылі з барацьбы ў парным разрадзе. У першым раўндзе яны саступілі немцу Міхаэлю Колману і фіну Ярка Ніемінену - 4:6, 4:6. Беларуска-індыйскі дуэт быў пасеяны на турніры пад 4-м нумарам.
Першы ў сезоне турнір "Вялікага шлема" праходзіць у Мельбурне. Агульны прызавы фонд складае $21,15 млн. Завершыцца Australian Open 31 студзеня.