Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на "Australian Open"

Вікторыя Азаранка з лёгкасцю пераадолела першы раўнд тэніснага турніру "Australian Open". У стартавым матчы адзіночнага разраду беларуска, сеяная пад 8-м нумарам, перайграла немку Катрын Верле – 6:0, 6:2.