Вікторыя Азаранка захавала за сабой 9-е месца ў рэйтынгу WTA
Апублікаваныя новыя рэйтынгі Жаночай тэніснай асацыяцыі. Беларуска Вікторыя Азаранка захавала за сабой 9-е месца ў рэйтынгу WTA. У чэмпіёнскай гонцы яна таксама засталася на ранейшым, шостым месцы. Расіянка Дзінара Сафіна захоўвае лідэрства як у чэмпіёнскай гонцы, так і ў рэйтынгу па выніках 52 тыдняў.
Вольга Гаварцова паднялася ў рэйтынгу на адзін пункт — з 66-га на 65-е месца. Настасся Якімава захавала за сабой 95-ы радок.
Вольга Гаварцова паднялася ў рэйтынгу на адзін пункт — з 66-га на 65-е месца. Настасся Якімава захавала за сабой 95-ы радок.