Вікторыя Азаранка захоўвае 8-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка захоўвае 8-ю прыступку ў рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі. Такі стан адзначаны на 19 кастрычніак, паведамляе "Прессбол".  Першае месца займае Сэрэна Ўільямс (ЗША, 7945 ачкоў), на другім — Дзінара Сафіна (Расія, 7940), на трэцім — Святлана Кузняцова (Расія, 5981). Чацвёртае месца дасталася Вінус Уільямс (ЗША, 5896), на пятым — Алена Дзяменцьева (Расія, 5875). Шостая прыступка — за Каралін Вазняцкі (Данія, 5575), на сёмай — Вера Званарова (Расія, 4810). На восьмай пазіцыі — нашая суайчынніца Вікторыя Азаранка (4451). За ёй на дзявятым месцы — Алена Янкавіч (Сербія, 3965), на дзясятым — Агнешка Радванска (Польшча, 3720).

У чэмпіёнскай гонцы WTA беларуска займае шостае месца.