Вікторыя Азаранка займае 10-е месца ў рэйтынгу WTA

1 лістапада быў апублікаваны абноўлены рэйтынг WTA. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў ім засталася на 10-м радку. З іншых нашых суайчынніц Вольга Гаварцова займае 73-е месца. Настасся Якімава – 120-я, Дар'я Кустова – 171-я, Ірына Кур'яновіч – 213-я, Кацярына Дзегалевіч – 234-я, Таццяна Пучак – 357-я, адзначае "Спорт Беларусь".