Вікторыя Азаранка займае сёмае месца ў рэйтынгу WTA

У рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі беларуская спартоўка Вікторыя Азаранка займае сёмае месца, інфармуе "Прессбол". Паводле стану на 23 лістапада, на першым месцы трымаецца амерыканка Сэрэна Ўільямс (9075 ачкоў). За ёй ідуць расіянкі Дзінара Сафіна (7800) і Святлана Кузняцова (6141).

На чацвёртым месцы Каралін Вазняцкі (Данія, 5875). Пятае месца ў Алены Дзяменцьевай (Расія, 5585). На шостым — Вінус Уільямс (ЗША, 5126). За ёй ідзе нашая суайчынніца Вікторыя Азаранка (4820). Восьмае месца дасталася Алене Янкавіч (Сербія, 3965), дзявятае — Веры Званаровай (Расія, 3560), дзясятае — Агнешцы Радваньскай (Польшча, 3450).