Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Чарльстоне

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Чарльстоне (ЗША) з прызавым фондам 700 тысяч долараў. Як інфармуе БелаПАН, 14 красавіка спартоўка стартавала са другога круга (1/16 фіналу), дзе сустракалася з амерыканкай Крысцінай Макхейл. Першы сэт Азаранка выйграла 6:2, а ў другім пры ліку 2:2 адмовілася ад працягу барацьбы.

9 красавіка Азаранка з-за траўмы левага сцягна знялася з чвэрцьфіналу турніру ў іспанскай Марбельі з прызавым фондам 220 тысяч долараў ЗША.