"Вільярэал" разграміў "Дняпро", мінскае "Дынама" саступіла "Бруге"
Паражэннямі закончыліся гасцявыя матчы беларускіх каманд у плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Мінскае "Дынама", пасля гола Станіслава Драгуна на 6-й хвіліне, выйгравала ў бельгійскага "Бруге" на працягу 65-ці хвілін. Аднак прапусціла ў свае вароты два галы і саступіла — 1:2. Магілёўскі "Дняпро" быў разгромлены ў Іспаніі "Вільярэалам" — 0:5.
Нагадаем, што ўчора барысаўскі БАТЭ на сваім полі перамог партугальскі "Марыціму" з лікам 3:0.
Матчы ў адказ пройдуць 26 жніўня.
Нагадаем, што ўчора барысаўскі БАТЭ на сваім полі перамог партугальскі "Марыціму" з лікам 3:0.
Матчы ў адказ пройдуць 26 жніўня.