Вінцук Вячорка: Партыя БНФ разлічылася з камунальнікамі
Партыя БНФ выплаціла ўсе запазычанасці за арэнду офіса ў Мінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні партыі Вінцук Вячорка: “Сёння мы маем дакумент са ЖРЭА, дзе напісана, што мы павінны да 8 ліпеня актам прыёму-перадачы здаць сядзібу, а перад тым заплаціць усе даўгі, якія немаведама адкуль узяліся. Але фактычная сітуацыя такая, што даўгі заплачаныя і такім чынам няма праўнай падставы для нейкіх рэпрэсіўных дзеянняў”.
Нагадаем, камунальныя службы Савецкага раёна настойваюць на тым, каб Партыя БНФ да 8 ліпеня вызваліла памяшканне. Галоўнай прычынай высялення называецца запазычанасць па плацяжах.
Нагадаем, камунальныя службы Савецкага раёна настойваюць на тым, каб Партыя БНФ да 8 ліпеня вызваліла памяшканне. Галоўнай прычынай высялення называецца запазычанасць па плацяжах.