Вірус H1N1 дабраўся да Ірландыі

Вірус H1N1, ён жа грып "А", дабраўся да Ірландыі. Там адзначаюць лабараторна пацверджаныя выпадкі захворвання,  паведамляе "Інтэрфакс".  Такім чынам, агульная колькасць краінаў, дзе зафіксаваны вірус, дасягнула 17. Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла, што не выключае верагоднасць пандэміі.

Агульны лік хворых на грып ва ўсім свеце складае 615 чалавек. Гэта тыя, у каго дыягназ пацверджаны. 17 выпадкаў сталі смяротнымі, заявіў дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Майк Раян.

Між тым, італьянскія медыкі змаглі вылечыць першага ў краіне інфікаванага пацыента, які захварэў некалькі дзён таму, вярнуўшыся з Мексікі. Такога ж поспеху дамагліся і аўстрыйскія лекары.