Віталь Булыга збіраецца перайсці ў барысаўскі БАТЭ

Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Булыга і барысаўскі БАТЭ блізкія да заключэння кантракта. Як паведамляе "Прессбол", паміж барысаўскім клубам і расійскай камандай "Луч-Энергия" з Уладзівастоку ўжо ўрэгуляваныя пытанні ў справе пераходу футбаліста.  Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што кантракт з БАТЭ заключыў форвард Аганес Гааран, які на працягу двух сезонаў выступаў у дублі маскоўскага "Локомотива" і толькі ў леташнім сезоне забіў 22 гала ў 24 матчах.