Віталь Булыга знаходзіцца на праглядзе ў "Анжы"

Футбаліст барысаўскага БАТЭ Віталь Булыга 5 лютага прыбыў у размяшчэнне клуба "Анжы" ў Турцыі. А ўжо на наступны дзень ён згуляў за махачкалінскі клуб у спарынгу з ташкенцкім "Пахтакорам", паведамляе "Прессбол".
Дагестанцы перамаглі з лікам 1:0, а беларускі нападнік выйшаў у стартавым складзе і адыграў 70 хвілін. Да падпісання кантракту пакуль не дайшло. Збор "Анжы" працягнецца да 11 лютага.