Віталь Кутузаў пашкодзіў шчыкалатку
Праз пяць месяцаў пасля аперацыі на ахіле правай нагі футбаліст "Бары" Віталь Кутузаў вырашыў ізноў выйсці на поле — у спарынгу з "Арпіна". Гульня завяршылася пераканаўчай перамогай "Бары" — 10:0. Але для беларускага футбаліста выхад апынуўся не дужа ўдалым. У другім тайме форвард атрымаў моцны ўдар ад саперніка па правай назе, на якой раней рабілі аперацыю, паведамляе "Прессбол".
Абследаванне выявіла ў Кутузава расколіну шчыкалаткі. Лекары прапісалі Віталю поўны спакой, а з тэрмінамі ўзнаўлення вызначацца не спяшаюцца.
Абследаванне выявіла ў Кутузава расколіну шчыкалаткі. Лекары прапісалі Віталю поўны спакой, а з тэрмінамі ўзнаўлення вызначацца не спяшаюцца.