Віталь Радзівонаў вярнуўся ў БАТЭ
Учора завяршыўся тэрмін арэнды форварда БАТЭ Віталя Радзівонава ў "Фрайбургу". Паколькі нямецкі клуб не працягнуў кантракт з беларусам, то аўтаматычна з 1 ліпеня Радзівонаў стаў гульцом БАТЭ, з якім у яго працягвае дзейнічаць кантракт.
Як перадае афіцыйны сайт барысаўскай каманды, сёння раніцай быў аформлены і адпраўлены ў Нямеччыну запыт на атрыманне трансфернага сертыфікату футбаліста.
Плануецца, што хуткім часам прозвішча Радзівонава будзе занесена ў заявачны ліст для ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў.