'Viva' Coldplay прызнаны самым паспяховым альбомам года ў свеце
Альбом «Viva La Vida Or Death & All His Friends» гурта Coldplay
прызнаны самым паспяховым рэлізам 2008-га года паводле дадзеных,
апублікаваных днямі Міжнароднай федэрацыяй рэкордынгавай індустрыі
(IFPI). Глабальны тыраж чацвёртай у дыскаграфіі каманды плыты склаў 6,8
мільёнаў копій. На другім месцы апынулася праца ветэранаў цяжкага рока AC/DC «Black Ice», трэцяе заняў саўндтрэк да фільма-мюзіклу «Mamma Mia!», заснаваны на песнях ABBA. За імі размясціліся дэбютны альбом брытанскай спявачкі Дафі (Duffy) «Rockferry» і новы рэліз Metallica «Death Magnetic».
У дзясятку найбольш паспяховых альбомаў года таксама ўвайшлі працы Лявоны Люіс (Leona Lewis) і Эмі Ўайнхаўс (Amy Winehouse). «Spirit» і «Back To Black» занялі, адпаведна, шостае і сёмае месца. Адзначым, што гэтыя альбомы былі выпушчаныя яшчэ ў 2007-м, аднак пік іх продажаў прыйшоўся на мінулы год.
Цікава, што лонгплэй рэпера Lil Wayne «Tha Carter III», прызнаны найбольш прадаваным рэлізам у ЗША, у агульным заліку фінішаваў толькі на дзявятым месцы - гэта пацвярджае думку аб тым, што хіп-хоп усё ж прадукт уласна амерыканскага рынка.
Топ-20 самых паспяховых альбомаў 2008-га:
1. Coldplay «Viva La Vida Or Death And All His Friends»
2. AC/DC «Black Ice»
3. V/A «Mamma Mia! The Movie Soundtrack Featuring The Songs Of ABBA»
4. Duffy «Rockferry»
5. Metallica «Death Magnetic»
6. Лявона Люіс «Spirit»
7. Эмі Ўайнхаўс «Back To Black»
8. V/A «High School Musical 3: Senior Year»
9. Lil Wayne «Tha Carter III»
10. Рыяна «Good Girl Gone Bad»
11. Мадона «Hard Candy»
12. Беёнс «I Am... Sasha Fierce»
13. Пінк «Funhouse»
14. Guns N’Roses «Chinese Democracy»
15. Брытні Спірс «Circus»
16. Джэк Джонсан «Sleep Through The Static»
17. Il Divo «The Promise»
18. Тэйлар Свіфт «Fearless»
19. Jonas Brothers «A Little Bit Longer»
20. V/A «Camp Rock».
Фота: www.was.clan.su