Віягру могуць прызнаць допінгам
Кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Дон Фэйхі прызнаўся, што эксперты яго арганізацыі даследуюць віягру - вядомы ва ўсім міры прэпарат ад мужчынскага бяссілля. Адмыслоўцы правяраюць гэты прэпарат на прадмет уключэння ў спіс забароненых да ўжывання рэчываў. Як вядома, віягра дабратворна ўплывае на працу сардэчнай цягліцы, пашырае сасуды, спрыяе лепшай цыркуляцыі крыві, а ў выпадку са спартоўцамі — значна павялічвае трывушчасць арганізма. Па словах Фэйхі, ніякага прамежкавага рашэння па занясенні віягры ў допінг-ліст пакуль не прынята, а калі гэта адбудзецца, то яго павінна будзе зацвердзіць камісія Антыдопінгавага агенцтва.
"Прессбол"
"Прессбол"