Візіт Лукашэнкі ў Вільню ўсё яшчэ ўзгадняецца
Вільня і Мінск па дыпламатычных каналах узгадняюць магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Літву. Аднак пацверджання таго, што беларускі лідэр прыедзе ў літоўскую сталіцу, яшчэ няма. Такую заяву, як паведамляе "Беларускі партызан", зрабіў 7 верасня міністр замежных справаў Літвы Вігаўдас Ушацкас.
Лукашэнка можа наведаць Літву 16 верасня, калі ў Вільні будзе праходзіць літоўска-беларускі бізнэс-форум.
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на мінулым тыдні выявіла гатовасць сустрэцца з Лукашэнкам, калі ён прыбудзе ў Літву і выкажа адпаведнае жаданне. Аднак пасля гэтага сваякі зніклых беларускіх палітыкаў звярнуліся да літоўскай кіраўніцы з просьбай не пускаць беларускага лідэра ў гэтую краіну.
Справа ў тым, што 16-га дня кожнага месяца ў Беларусі праходзяць акцыі ў памяць пра зніклых палітыкаў і ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам у такі дзень стала б сапраўднай знявагай дэмакратычных каштоўнасцяў.