Візіт прэм'ер-міністра Пакістана ў Мінск адменены

Візіт прэм'ер-міністра Пакістана ў Мінск адменены

У Мінску адмяняецца запланаваны на пачатак жніўня візіт прэм'ер-міністра Пакістана. Прымеркаваны да яго візіту беларуска-пакістанскі бізнэс-форум пераносіцца на нявызначаны тэрмін.

"У сувязі з пераносам афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Ісламскай Рэспублікі Пакістан Н. Шарыфа ў Рэспубліку Беларусь раней запланаваны на 2 жніўня беларуска-пакістанскі бізнэс-форум пераносіцца. Пра новую дату правядзення бізнэс-форуму будзе паведамлена дадаткова", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Як нагадвае afn.by, Вярхоўны суд Пакістана адхіліў ад улады Наваза Шарыфа пасля антыкарупцыйнага расследавання супраць яго і яго сям'і. Расследаванне пачалося пасля таго, як у красавіку 2016 года былі абнародаваныя дакументы панамскай фірмы Mossack Fonseca. Згодна з імі, дзеці кіраўніка ўрада валодалі не менш як трыма афшорнымі кампаніямі.