Вольга Барабаншчыкава прызначана старшым трэнерам

Па рашэнні Беларускай тэніснай асацыяцыі Вольга Барабаншчыкава прызначана на пасаду старшага трэнера. Пра гэта паведаміла яе прэс-аташэ Людміла Васілевіч. Барабаншчыкава вядомая як тэнісістка, поп-выканаўца і вядучая. Развіццю яе спартыўнай кар'еры перашкодзіла траўма.

У далейшых планах новага трэнера — праца са старэйшай зборнай Кубка Федэрацыі. Пры гэтым тэнісная асацыяцыя прыцягвае Вольгу не толькі да трэнерскай працы.


Паводле слоў дырэктара асацыяцыі Сяргея Лапцуева, Барабаншчыкава ўжо выступала ў якасці каментатара на Кубку Дэвіса.


Апрача таго, яна таксама з'яўляецца галоўным дарадцам старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава па спартыўных пытаннях, што тычацца тэнісу. Разам з тым Барабаншчыкава заяўляе аб намеры сумяшчаць сцэну, тэлебачанне і тэніс.