Вольга Барабаншчыкава заліла слязамі акт аб рэгістрацыі шлюбу
Самым яскравым успамінам былой беларускай тэнісісткі, а цяпер артысткі Вольгі Барабанчшыкавай пра мінулае лета стала вяселле сяброўкі. Спявачка, якая была на ім сведкам, так расхвалявалася, што заліла слязамі акт аб рэгістрацыі шлюбу. Вольга сцвярджае, што сведкам на вяселлі была ўпершыню: адсюль і залішняя сентыментальнасць. Але пасля ўсё наладзілася: Барабаншчыкава выпіла з іншым сведкам на брудэршафт, а пасля нават злавіла букет нявесты.